(no subject)
Apr. 30th, 2009 | 09:02 am
Вясна... такая сонечная, цеплая.
А сення шчэ i Вальпургiева ноч, хто са мной лятаць на мятле? ;)
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Mar. 15th, 2009 | 07:49 pm
Артыкул 28
Кожны мае права на абарону ад незаконнага умяшання у яго асабiстае жыццё, у тым лiку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыi, тэлефонных i iншых паведмленняу, на яго гонар i годнасць.
Артыкул 36, вытрымка
Кожны мае права на СВАБОДУ аб'яднанняу.
Важна! Артыкул 53
Кожны абавязаны паважаць годнасць, свабоды, законныя iнтэрэсы iншых асоб.
Артыкул 35, вытрымка
СВАБОДА СХОДАУ, МiТЫНГАУ, ВУЛiЧНЫХ ШЭСЦЯУ.
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
Вясна красна
Mar. 7th, 2009 | 10:23 pm
Ці бывала з вамі, што вы ўвечары заснулі, а раніцай праснуліся іншым… іншым… ці, можа, не іншым, проста вот вам так уяўляецца, нібы штосьці змянілася, але па-вашаму, нічога не змянілася, але вы сталі іншым?.. я нясу лухту, але менавіта зараз мне так здаецца, што падобнае здараецца са мной. Не ведаю, можа, гэта проста вынік… хаця не ведаю. Час… ен настолькі хутка ідзе… нават дзень *асабліва выходны* здаецца толькі пачынаецца, а ўжо вечар. Праснуўшыся раніцай, хутка апранаюся… спешу, але спяшацца некуды. А час, ен тонкімі струйкамі сцякае, сцякае ўніз, так ціха і прападае. Прападае. Все так… ў апошні час я чамусьці і задумалася пра пошукі гэтага часу, хаця ва ўсім заўседы вінаватая сама, я думаю часу хапала бы на ўсе і заўседы, але я не умею нічога планаваць. І вельмі добра гэта разумею. Дні ў асноўным запоўнены вучобай, я пытаюся вучыцца (хаця думаю пра жыцце на біялогіі, пішу левай рукой … бывае, ем халву на вялікім перапынку разам з аднагрупнікамі, раблю сістэматычна нямецкі), дні праходзяць і чамусьці зусім на хвіліначку з’яўляецца адчуванне, нібы штосьці упускаю, штосьці не успеваю. Аде вось што? Што гэта што? Напэўна, ніхто мяне не зразумее. Ў айсікю есць чалавек, якога я заўседы стараюся супакоіць, і дурацкімі спосабамі падняць гэтаму чалавеку настрой. Ох… ну раз так. Той самой мне не трэба грусціць. Спадзяюся, гэтыя дурацкія думкі уйдуць разам са снегам. Разам з зімой. Так. Толькі дурацкія думкі, а ўсе добрае абавязкова застанецца. Па календару вясна=)
Дзяўчынкі, усіх-усіх-усіх са святам)))))))))))))Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
пытанне:)
Mar. 1st, 2009 | 09:40 am
mood: creative
Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Feb. 21st, 2009 | 10:03 am
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Feb. 17th, 2009 | 02:46 pm
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
так..
Jan. 18th, 2009 | 06:06 pm
Сення вельмі хацелася паваляцца ў снезе, але былі справы больш важныя: перачытваць свій папяровы дзеннік *цяпер у мяне ў галаве шмат чаго, каб загаварыць на тэму “а памятаеш?”, глядзець крывавую лазню з Джейсанам, слухать Аліну Арлову, яе песень няшмат у мяне, але ў яе такі незвычайны, клевы голас:), шоу па тэліку… хімія?.. Так, хімія. У мяне сэсія. Пра гэтае я ўспомніла зусім раптоўна…
*ну нічога. У хуткім часе я перастану пісаць запісы у некалькі радкоў*
Прывітанне!:)
Link | Leave a comment {1} | Add to Memories | Tell a Friend
Спяшаюся, спяшаюся вас павіншаваць:)
Dec. 31st, 2008 | 12:19 am
Не-а..у гэтым запісе не будзе вынікаў года...:)
Сябры, з новым годам!!!!
Няхай жаданне, якое вы загадаеце ў навагоднюю ноч, абавязкова збудзецца:))
Поспехаў, прыемных сюрпрызаў і много-много шчасця:)))
з но-вым го-дам!
*салюты-салаты-салюты*
Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Dec. 24th, 2008 | 07:19 pm
Кхм… я вярнулася, уря! Выходныя! Нарэшце))) Напэўна, нічога сур’езна не змянілася за апошні час, я па троху вучуся жыць як студэнт, мне трэба навучыцца спісваць, мне трэбы навучыцца спісываць *чарговая ідэя фікс*, а інакш ніяк, усе вывучыць не магчыма. А так... жыцце.... гульня ў бумажкі кожны немецкі, халва і салодкая гарбата, рамаўляем, марым .. ўсе так... аа даэрчы скора ж новы год, і елачку ў цэнтры паставілі, прыгожая)) Ах да ...яшчэ ў мяне на званке мэры крыстмас хаахаха або як там пяюць?..Яшчэ я вельмі сумую па ай-сік-ю размаўлялкам.
Усе ..напэўна больш нічога не скажу сення)))))
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Dec. 14th, 2008 | 02:08 am
Вялiкi дзякуй за вiншаваннi:)
Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Nov. 24th, 2008 | 09:58 pm
Цягнік з'яжджае, я стаю на пероне, які ўжо пусты, вецер растрапаў валасы, думаю: «Што рабіць? Даганяць, пачакаць наступнага або жа, супакоіўшыся і здаўшы квіткі, паплесціся спакойна дахаты» (с)
Не ўспрымайце мяне сур'езна.
[Пэўна гэта нешта накшталт дэпрэсіі… пройдзе]
Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Nov. 9th, 2008 | 12:49 am
music: слот - 2 войны
Сёння выдатны дзень быў, а калі дакладней, то вечар…мммм…клас! У апошні час гадкія і зусім не вясёлыя думкі наведвалі маю галаву, якія сёння развеялі сябры, лёд, музыка і даааа тыя некалькі чалавек, якія ледзь не збілі з ног) увогуле класны настрой зараз *сядзіць задаволеная*, м.мммм дзякуй, мне так весяла было. Гэта я ўсё аб масавым катанні ў Лёдавым палацы, а так у прынцыпе ў мяне ўсё па-ранейшаму, я пачала слухаць эмокор і ўчора была готам)))))) *пазерства* вечна занятая ўсім, але толькі не тым, чым трэба….:))))))
Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Tell a Friend
так...
Nov. 2nd, 2008 | 09:34 pm
music: Soularis - Шрамы Сентября
Я паспрачалася. З Ярыкам =мой малодшы брат, што не буду сядзець у кантакце, ды і ў інэце таксама навучальны тыдзень. Ці змагу?.. вельмі сумняваюся…але
Залежнасць…
Звычка….
[сцёрта]
Сябры, сустрэнемся ў пятніцу… пасля заняткаў:)))
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Nov. 1st, 2008 | 10:37 am
Помніцца калісьці мне вельмі-вельмі хацелася, каб НРМ прыехалі і да нас, але НРМ не далі пакуль канцертаў у Віцебску, АЛЕ ааааа да нас прыехаў Вольскі, канцерт быў добры, выдатная кампанія)) Неверагодные пачуцце, калі трымаешся за рукі, прыгаеш і чуеш а яшчэ і падпеваеш любімыя песні. На жаль песень, якія яны пяюць з НРМ было зусім мала. Ну а так усе класна, Лявон сапраўды таленавіты, вяселы і знаходлівы чалавек)
*тэматычнага альбому на кантакце не атрымаецца, бо фоткі зусім дрэннай якасці*...
Link | Leave a comment {11} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Oct. 10th, 2008 | 11:34 pm
Пэўна, тое, што я зараз напішу досыць проста і зразумела: люблю другую палову дня пятніцы, выдатны час, выходныя яшчэ не пачаліся, а працоўны тыдзень скончаны.Сёння не зусім звычайная пятніца, паспаўшы некалькі гадзін, я адпраўляюся на вучобу. Уся справа ў тым, што з групай учора мы хадзілі ў "энергію". Ну музыка там была ў прынцыпе чаканая тыц-тыц-тыц. Былі і клевыя песні, але ўся атмасфера "энергіі" нагадвала 3 верасня (хто ведае, той, зразумее)))) Датанчылі мы да 2 гадзін … транспарта ўжо, вядома, не было. Прыйшлося ісці пешкі, у мяне было шмат часу падумаць… эх… а наогул на напісанне гэтага запісу мяне падштурхнулі ўспаміны…мой шлях праходзіў праз вуліцу, дзе я жыла раней. Прайшло каля 10 гадоў… коне4но, шмат чаго змянілася, але мае каруселі засталіся ..гэта сапраўды вельмі радуе, двор, дзе стала шпацыравалі ў дзяцінстве, з'явіліся там усякія альтанкі… дамафоны… і ўсякае-усякае-рознае. Змянілася, але для мяне не моцна… а самае галоўнае гэта каштанавая алея, жоўтыя лісцікі пад нагамі, ледзь прахалодна, але неяк ужо нічога не адчуваеш, як быццам пераносішся ў то час…
А вы часта аб чымсьці ўспамінаеце?*
Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Tell a Friend
размаўлялкі у ай-сік-ю
Oct. 3rd, 2008 | 08:21 pm
location: дома
ХХХ(02.10.2008 19:33):
i want to die....
tsh (02.10.2008 19:35):
You wish to die?
ХХХ(02.10.2008 19:37):
yes....life=shit
tsh (02.10.2008 19:38):
Why?
ХХХ (02.10.2008 19:40):
because my life is terrible happien...
Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend
флэшмоб
Sep. 28th, 2008 | 08:18 pm
сэнс:
1. Оставляете комментарий - получаете букву.
2. Пишете 10 слов, с нее начинающихся, так или иначе связанных с собственной жизнью или мироощущением, и описываете, что с этим словом у вас связано, ассоциируется.
3. Размещаете у себя в дневнике вместе с этой инструкцией.
взят у erica_nightmare
якая мне падаравала літару Р.
1. риск – не люблю рисковать
2. радуга – каждый охотник желает знать, где сидит фазан) люблю фотографировать радуги
3. роман. Я не сильно люблю читать романы, но иногда бывает, что читаю не отрываясь
4. разговор. Разговоры в ай-сик-ю, и так… но мне даже нравится не самой говорить, а слушать)
5. рамки для фотографий.
6. рисунки в конспектах. Ну тут без комментариев))))
7. ромашки. Цветы-солнышки
8. в голову лезут слова: раствор, реакции… химия…химия….
9. рок… одно из любимых направлений в музыке
10. рассвет. Красиво….
Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Tell a Friend
эма
Aug. 31st, 2008 | 08:14 pm
Link | Leave a comment {7} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Aug. 25th, 2008 | 07:25 pm
Мае ўражанні пацішэлі ды і прайшло ўжо …эээ…суткі дзесьці. Толькі ўчора я вельмі выразна зразумела, што лета падыходзіць да канца… а наогул у гэтым пасце я жадаю напісаць аб нашай паездцы на возера. Аповяд абяцае быць вельмі доўгім, садзіцеся ямчэй)
Ну добра…
Раней мяне ніколі не адпускалі бацькі з начоўкай, але ў гэты раз пашанцавала, я еду. Спачатку па праўдзе гаворачы не моцна жадалася ехаць, таму што на 2 дні. І вось я ўжо, устаўшы крыху раней, плятуся па дарозе з вялікім пакетам, мячыкам, вымучаным тварам. Закупіўшы прадуктаў, пакатаўшыся на цялежках ў супермаркеце, мы яшчэ некалькі гадзін у чаканні пакуль усё памкнуцца, едзем. Эх… на гэтае месца мы ўжо ездзілі ў ліпені, гэта ў 1,5 гадзінах язды ад горада. Ну спачатку ўсё як звычайна, зборы, намёты, вогнішча, "блін, дзе мой пакет?" і ўсё такое. Менавіта ў гэтыя дні я зразумела ўсё хараство гэтай вылазкі на прыроду, уся справа ў тым, што засталося ўсяго некалькі бестурботных летніх дзянькоў, а амаль усе мае блізкія сябры з'яжджаюць у іншыя гарады вучыцца( Зараз у мяне ёсць каля сотні фатаграфій, прышпільныя ўспаміны. Усё так і не апішаш падрабязна, поўначы мы зусім не спалі. Шмат смяяліся, глядзелі на вогнішча, гулялі ў валейбол, у сабжык на выжыванне *хахах ну гэта хто ведае, той зразумее*))) усе суткі мы слухалі адзін і той жа дыск, песні з якога ўсё ўжо напэўна ненавідзяць. Хех.. ну абяцанага вялізнага паста не атрымалася, але скажу, што ў прынцыпе нядрэнна адпачыла, змяніла становішча, нагаварылася з сябрамі і бла бла бла
Шмат падводзяць падрахункі ў канцы лета *ну ў канцы года таксама, хоць ээ…новы год яшчэ не так хутка*, я думаю, пэўна, я не буду неяк пэўна апісваць сваё васемнаццатае лета. *было шмат усяго такога, як гэта сказаць, нервовага ці што. Паступленне, тэсты ну і ўсё такое. Хоць жнівень быў клёвым. У маёй скарбонцы дзён стала нашмат больш. Дзякуй усім*
